Судьба страны в руках учителей
Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Электронные обращения
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество
Волковысская районная организация Белорусского  профсоюза работников образования и науки

Сустрэча з купалаўцамі

20 января 2026

  У рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ваўкавыскім райвыканкамам 20 студзеня 2026 г. у Мацвееўскай сярэдняй школе адбылася прафарыентацыйная сустрэча старшакласнікаў школ горада і раёна з выкладчыкамі і студэнтамі філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Супрацоўнікі кафедры беларускай філалогіі, рамана-германскай філалогіі (англійская і нямецкая мовы) расказалі вучням пра значнасць філалогіі ў сучасным грамадстве, перспектывы спецыяльнасці. Падчас сустрэчы вучні даведаліся пра ўступныя экзамены, асаблівасці адукацыйнага працэсу, а таксама пра Школу юнага філолага, якая  працуе анлайн.  Студэнты філалагічнага факультэта выступілі з прэзентацыямі сваіх спецыяльнасцей, расказалі пра выхаваўчыя мерапрыемствы на факультэце і цікавае студэнцкае жыццё.

   Начальнік упраўлення адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама Пётр Красько падзякаваў купалаўцам за цікавую і змястоўную сустрэчу і зазначыў, што наперадзе яшчэ шмат сумесных праектаў і адукацыйных мерапрыемстваў.  

   Напрыканцы сустрэчы ўсіх удзельнікаў парадавала выступленне народнага фальклорнага гурта “Чараўніцы”, які ў наступным годзе адзначыць 55-годдзе творчага шляху.

 

Ганна Леанард, настаўнік беларускай мовы

                                         Фота Юрыя Загрэбы