|
Об образовании |
|
Волковысский РУМК |
- Волковысский РУМК
|
Организация оздоровления |
|
Воспитательная и идеологическая работа |
- Воспитательная и идеологическая работа
- Нормативные правовые документы
- Мероприятия и конкурсы
- Шестой школьный день
- Профилактика экстремистского поведения молодежи
- Родительский университет
- "Поезд Памяти - 2025"
- Учебные программы факультативных занятий
- А что ТЫ сделал для Беларуси?
- Тебе, Волковыск, наш труд и забота
- Акция "Марафон единства"
- Волонтерское движение "Территория добра"
- «ШКОЛА АКТИВНОГО ГРАЖДАНИНА» («ШАГ»)
- Военно-патриотическое воспитание
- Я. Моя семья. Моя Родина
- К 80-летию Победы Советского народа в ВОВ
|
Судьба страны в руках учителей |
|
Для родителей |
|
Трудовая дисциплина и кадровое делопроизводство |
|
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования |
|
Электронные обращения |
|
Резерв руководящих кадров |
|
Белорусский детский фонд |
|
Гуманитарное сотрудничество |
|
Волковысская районная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки |
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
У. Дубоўка
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Першапачаткова з ініцыятывай святкаваць Дзень роднай мовы выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.
На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па дадзеных ЮНЕСКА, у бліжэйшы час прыкладна палова з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.
Установы адукацыі Ваўкавыскага раёна далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. 335 вучняў, педагагічных работнікаў і бацькоў прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта “Ciмвaл бязмepныx выпpaбaвaнняў бeлapуcaў”.





















.jpg)









.jpg)


.jpg)









.jpg)

