Масты сяброўства: крок насустрач
30 августа 2019
28 жніўня 2019 года ў аздараўленчым лагеры "Рось" закончылася 5-я аздараўленчая змена. Пятая аздараўленчая змена ўжо трэці год запар на ваўкавысчыне-міжнародная. У аздараўленчым лагеры “Россь” праходзілі аздараўленне хлапчукі і дзяўчынкі з Малдовы, горада Гродна і Ваўкавыскага раёна. Не здарма пятая змена называецца “Масты сяброўства: крок насустрач”.
У аздараўленчым лагеры склаліся свае традыцыі: адкрыцце і закрыцце змены пачынаецца ўрачыстай лінейкай; на лінейцы адкрыця змены кожнаму атраду ўручаюцца сімвал лагера- гальштукі, а на лінейцы закрыцця – кожны атрад урачыста здае гальштукі адміністрацыі лагера. Кожную раніцу і кожны вечар адбываюцца лінейкі, дзе падводзяцца вынікі дня, кожны атрад дружна агучвае свій дэвіз і спявае сваю атрадную песню. У пачатку змены деці з Малдовы спявалі сваю сваю атрадную песню на малдаўскай мове, а на завяршэнне змены атрадную песню на малдаўскай мове спявалі ўсе: і ваўкавычане, і гродзнцы, і малдаване. Усе госці, якія прысутнічалі на заключнай лінейцы, у гонар закрыцця пятай аздараўленчай змены, былі прыемна здзіўлены, як дружна гучаць атрадныя і лагерная песня адразу ўсімі выхаванцамі лагера. Вельмі ўрачыста, сімвалічна і хвалююча адбылося апусканне флага актывістамі пятай аздараўленчай змены.
У фае лагера з каляровай паперы быў мост СЯБРОЎСТВА і кожны дзень, пасля агульналагернага мерапрыемства малдаўскія, гродзенскія і ваўкавысскія дзеці прымацоўвалі намалеваныя слядкі “КРОК НАСУСТРАЧ” і на прыканцы аздараўленчай змены каляровыя чалавечкі малдаван і беларусаў сустрэліся на цэнтры пабудаванага моста.
За пятую змену былі арганізаваныя сумесныя экскурсіі ў Лідскі Цэнтр МНС, завод керамічныхх вырабаў ў Ваўкавыску, музей “Чалавека і прыроды” у Мастах, Каробчыцы каля Гродна і экскурсія абзорная па абласным цэнтру Гродна, абзорныя экскурсіі па Валкавыску, музей СШ №8 г. Валкавыска, аграгарадка Волпа і Гнездна і ўстановы адукацыі ў гэтых аграгарадках, а таксам наведалі мемарыяльны комплекс “Шаулічы”. Цикавыя сустрэчы: з РАНС, РАУС, дэпартаментам аховы, рыцарскім клубам, РДК г.Ваўкавыска, ДК г.Краснасельск, установамі дадатковай адукацыі, байкерамі.
На заключным канцэрце, прысвечаным закрыццю пятай міжнароднай аздараўленчай змены гучалі песні на розных мовах: рускай, беларускай, малдаўскай. Праграма святочнага канцэрта была вельмі насычанай, цікавай. На свяце знайшлося месца вершам і гульням, фокусам і міні-спектаклям, конкурсам і танцам... Прыгожыя танцы паказалі госці з Малдовы. Усе ўдзельнікі акунуліся ў каларыт Малдаўскіх матываў: нацыянальных танцаў, песняў. Дзеці з Малдовы запалілі зал сваімі сучаснымі танцамі, уменнем выконваць не толькі нацыянальныя, але і сучасныя танцы. Гэтак жа свае танцы прадэманстравалі ваўкавычане. Гродзенскія дзеці паказалі ўменне граць на музычных інструментах.
28 жніўня, пры ад’езде выхаванцаў лагера было шмат цеплых слоў, слёз, што так хутка праляцела аздараўленчая змена і многа абяцанняў, што роўна чэраз год зноў сусрэцца на Ваўкавыскай зямлі беларускім і малдаўскім дзецям. Госці с Малдовы выказвалі, што ім вельмі спадабалася беларуская кухня, беларускія традыцыі і гасцепрыімства, чысціня ў беларускіх гарадках і селах, і абяцалі зноў абявязкова вярнуцца. Дзеці беларускія і малдаўскія абмяняліся невялікімі падарункамі на памяць аб сустрэчы, знаёмстве і сяброўстве.
Дзеці і дарослыя не маглі стрымаць слёз. Бо закончылася яшчэ адна змена і ўсе раз’язжаюцца. Будзям спадзявацца, што на наступны год многія зноў будуць рады новым сустрэчам з старымі сябрамі, новым знаёмствам…… А пака, любімы лагер, да пабачэння! Да новых сустрэч!
Дырэктар аздараўленчага лагера «Рось»
Жанна Аляксандраўна Кедала