Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Электронные обращения
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество
Волковысская районная организация Белорусского  профсоюза работников образования и науки

Конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”

19 мая 2025

   17 мая 2025 года Казлоўскі Цімафей, вучань 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г.Ваўкавыска”, прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Цімафей прадставіў на суд журы ўрывак з апавядання М.Лынькова “Васількі” і ўрывак з апавядання Я.Маўра “Максімка”. Журы адзначыла высокае майстэрства выканання твораў нацыянальнай літаратуры і па выніках конкурсу ўзнагародзіла Цімафея дыпломам ІІ ступені. Віншуем Казлоўскага Цімафея і настаўніка Горбік Святлану Осіпаўну з перамогай!