![]() |
Волковысский РУМК |
- Волковысский РУМК
![]() |
Воспитательная и идеологическая работа |
- Воспитательная и идеологическая работа
- Мероприятия и конкурсы
- Нормативные правовые документы
- Шестой школьный день
- Профилактика экстремистского поведения молодежи
- Родительский университет
- "Поезд Памяти - 2025"
- Учебные программы факультативных занятий
- А что ТЫ сделал для Беларуси?
- Тебе, Волковыск, наш труд и забота
- Акция "Марафон единства"
- Волонтерское движение "Территория добра"
- «ШКОЛА АКТИВНОГО ГРАЖДАНИНА» («ШАГ»)
- Военно-патриотическое воспитание
- Я. Моя семья. Моя Родина
- К 80-летию Победы Советского народа в ВОВ
![]() |
Для родителей |
![]() |
Спорт и туризм |
![]() |
Трудовая дисциплина и кадровое делопроизводство |
![]() |
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования |
Электронные обращения |
![]() |
Резерв руководящих кадров |
![]() |
Белорусский детский фонд |
Гуманитарное сотрудничество |
![]() |
Волковысская районная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки |
Дзень роднай мовы ў аздараўленчым лагеры “Рось”
У аздараўленчым лагеры “Рось” быў аб’яўлены і праведзены Дзень роднай мовы.
Шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб славутых пісьменніках Гродзеншчыны (Алаізе Ажэшка, А.Міцкевічу, М.Бабіч і іншых) даведаліся выхаванцы аздараўленчага лагера ў выніку правядзення гутаркі “Чым багата родная мова” і віктарыны “Знаўцы роднай мовы”, якія праводзілі выхавацелі атрадаў. А затым была сустрэча з пісьменніцай Ваўкавыска Настассяй Токаравай-Самушчык. Настасся Аляксандраўна пазнаёміла выхаванцаў нашага летніка са сваёй творчасцю. Вялікі інтарэс у хлопчыкаў і дзяўчынак нашага аздараўленчага лагера выклікалі вершы пісьменніцы, прысвечаныя яе матульцы і нашай малой Радзіме – Ваўкавышчыне. Многа станоўчых эмоцый ва ўсіх прысутных выклікалі і мініяцюры Настассі Аляксандраўны, у выкананні якіх прыняла ўдзел і яе дачка Ганначка.
Культарганізатар Мялешка В.С. і аккампаніатар Семяняка Н.Н. развучвалі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі беларускія народныя гульні і арганізавалі вернісаж дзіцячага малюнка “Па творах беларускіх пісьменнікаў”.
А ячшчэ вельмі цікава і насычана прайшло мерапрыемства “Беларускі вянок”. Дзеці і падлеткі чыталі вершы на нашай роднай мове, выконвалі беларускія песні і танцы. А некаторыя выхаванцы прачыталі свае ўласныя творы.
У кожным атрадзе выхавацелі разам з дзецьмі развучвалі беларускія пагаворкі, а напрыканцы дня з вялікам інтарэсам была праведзена гадзіна добрых пажаданняў “Шчодрыя словы роднай старонкі”.
Вынік аказаўся наступным: выхаванцы нашага лагера добра ведаюць шэраг самых розных твораў беларускіх пісьменнікаў, а некаторыя дзеці нават і самі іх ствараюць.
Хочацца адзначыць, што напрацягу ўсяго дня ў нашым лагеры царыла атмасфера беларусамоўя. А гэта вельмі спадабалася як дарослым, так і дзецям. Нават паступіла прапанова: апошні, развітальны дзень у аздараўленчым лагеры, правесці таксама на беларускай мове.
Педагог-арганізатар Алена Багдановіч