Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Наши победы
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество

Дзень беларускай мовы

24 июля 2018

Дзень беларускай мовы


Родная мова. Няма нічога больш прыгожага і гучнага, чым наша беларуская мова. Савет лабараторыі NLO лагера "Тэхнарыкі" ДАУ “Ваўкавыскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі” ў сваім плане адвёў асаблівае месца Дню беларускай мовы.           
Для таго, каб мова захавалася, на ёй павінны размаўляць як мінімум 100 тысяч чалавек. Па гэтым паказчыку беларускую мову хаваць рана, што і даказалі выхаванцы нашага аздараўленчага лагера.

Як заўжды дзень быў вельмі насычаны рознымі мерапрыемствамі. Пачаўся дзень з вясёлай зарадкі. На занятках у IT-школе на гуртку “Ліга робатаў” дзеці складалі цікавыя мадэлі з канструктараў лега, а на гуртку “КОМРіХ” распрацоўвалі улёткі пра Беларусь на беларускай мове.

            Пасля заняткаў выхаванцы здзейснілі падарожжа па родным краі “Усё дорага тут, усё да болі знаёма…” (у рамках акцыі “Жыву ў Бларусі і тым ганаруся”).  Дзеці распавядалі на памяць вершы, урыўкі твораў беларускіх пісьменнікаў, прыказкі, прымаўкі, спявалі песні на беларускай мове.

Далей іх чакаў відэакруіз “Бацькаўшчына”. Дзеці праглядзелі відэафільм “Мая Беларусь”, адказалі на пытанне “Якая Беларусь у маіх вачах?” і адлюстравалі на паперы свае адказы.

Найбольш спадабаўся ўсім  конкурс прыказак і прымавак “Гаворым па-беларуску”. Атрады спаборнічалі ў веданні прыказак і прымавак. Пераможцам стаў атрад “Тарнада”, у якім Гардзіўскі Аляксандр успомніў 22 беларускія прыказкі і прымаўкі.

Трэба памятаць, што родная мова ўвабрала векавы вопыт народа, тысячы гадоў яна стваралася многімі пакаленнямі продкаў, і кожнае слова ў ёй - гэта крупінка чыстага золата! Паважайце сваю родную мову, гаварыце правільна і прыгожа, не засмечвайце гаворку грубымі і бязглуздымі словамі! Любіце слова, сваё роднае слова, беражыце яго! У ім - сапраўднаясіла!

Вось так цікава і пазнавальна дзеці правялі гэты дзень у лагеры!