Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Наши победы
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество

Забытая Навагодняя гісторыя

08 января 2019

Забытая Навагодняя гісторыя

 

Новы год самае яркае і чароўнае свята. Для дзяцей чаканне гэтага свята само па сабе дастаўляе задавальненне, таму шмат хто будуе планы, як правядуць гэтыя дні. Найбольш няўрымслівыя хочуць наведаць незвычайныя, інтэрактыўныя і больш камерныя мерапрыемствы, якія адрозніваюцца ад ужо знаемых.

Дзе можна ўбачыць сапраўднае чараўніцтва і зарадзіцца навагоднім настроем? Куды адправіцца, каб зрабіць на памяць святочныя фотаздымкі?

Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць навагоднія канікулы ў музеях. Больш за 1200 хлопцаў і дзяўчат падчас вакацый здзейснілі займальнае падарожжа па музеях устаноў адукацыі ў пошуках згубленнай навагодняй гісторыі.

Найбольш прывабнымі для наведвання былі “Музей адукацыі Ваўкавышчыны” сярэдняй школы №4  з відэаэкскурсам “навагоднія паштоўкі савецкага перыяду” , 117 наведвальнікаў; “Музей жанчыны-маці” гімназіі №2 , дзе прайшло “свята елкавай цацкі” , 111 наведвалькаў;  “Музей савецкай эпохі 60-70г.” сярэдняй школы №5,  дзе праверылі свае веды ў квэст-гульні "Новы год у савецкім саюзе", 110 наведвальнікаў; “Музей леса” сярэдняй школы №8 с польскай мовай навучання дзе ў творчай майстэрні стваралі “Гісторыю адной елкі”, 96 наведвальнікаў; “Музей беларускай народнай творчасці” сярэдняй школы №2 з навагодняй праграмай MAGIC-шоу, 95 наведвальнікаў; “Музей баявой славы” гімназіі №1, дзе прайшлі навагоднія вячоркі “У партызанскім бару”, 92 наведвальніка; “Музей гісторыі Ваўкавышчыны” сярэдняй школы №7 з конкурснай праграмай “Доўгі дзень да вечара”, 87 наведвалькаў.

Навагоднія канікулы - выдатны час для актыўнага адпачынку. Музеі Ваўкавышчыны прадставілі дзецям масу магчымасцяў для таго, каб гэтыя дні сталі незабыўнымі, дазволілі знайсці забаву па гусце, каб свята абавязкова адбылося.