Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Электронные обращения
Наши победы
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество
Волковысская районная организация Белорусского  профсоюза работников образования и науки

Урачыстая лінейка

21 ноября 2018

 Сёння 19 лістапада адбылася значная падзея ў жыцці  школьнага лясніцтва Падароскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

На ўрачыстай лінейцы прадстаўнікі ГЛХУ “Ваўкавыскі лясгас” галоўны ляснічы Павел Мікалаевіч Зібараў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Кацярына Уладзіміраўна Зарыпава і ляснічы Падароскага лясніцтва Сяргей Пятровіч Калядка ўручылі форму актыву школьнага лясніцтва: 5 камплектаў для хлопчыкаў і 5 камплектаў для дзяўчынак – гэта спонсарская дапамога ад Грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства лесаводаў”.

Вялікі дзякуй за атрыманы падарунак! Прадстаўнікі школьнага лясніцтва паабяцалі апраўдаць аказаны давер.

 Спадзяёмся на далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з лясгасам і лясніцтвам.