Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Наши победы
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество

Раённая краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная заканчэнню V-га этапу рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

26 декабря 2018

21 снежня 2018 г. на базе дзяржаўнай установы адукацыі  «Ваўкавыскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» адбылася  раённая  краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная заканчэнню V-га этапу рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі  і тым ганаруся»!

У канферэнцыі прынялі ўдзел самыя  актыўныя ўдзельнікі  краязнаўчай акцыі, пераможцы і прызёры раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, а таксама іх настаўнікі, якія на працягу некалькіх гадоў  дапамагалі маладым талентам рэалізаваць свой патэнцыял у навуковай і творчай дзейнасці. Усе тыя, каму неабыякавы гісторыя і будучыня нашага краю.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася загадчык сектара выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Стачук Святлана Іванаўна.

Затым, адзін за адным пачалі сваі выступленні удзельнікі канферэнцыі.  А гэта каля 25 юнакоў і дзяўчат. Яны расказвалі, як складалі ўласныя радаводы, даследавалі сямейныя традыцыі і абрады, паданні і легенды, выяўлялі сямейныя рэліквіі. Як  даследавалі гераічныя і трагічныя падзеі ваеннага часу; жыццёвы і творчы шлях вядомых людзей сваёй мясцовасці, эканамічныя, геаграфічныя, этнаграфічныя, дэмаграфічныя асаблівасці  малой радзімы, яе гісторыі, культуры і прыроды.

Усе ўдзельнікі раённай  краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай заканчэнню V-га этапу рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі  і тым ганаруся» атрымалі сертыфікаты.

Віншуем усіх навучэнцаў з заслужанымі ўзнагародамі!

Прыемна, што сёння маладое  пакаленне, нашы юныя таленты, даследчыкі і крязнаўцы, працягваюць лепшыя справы і традыцыі землякоў, ствараюць творчыя праекты, здзяйсняюць новыя адкрыцці.