Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Электронные обращения
Наши победы
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество
Волковысская районная организация Белорусского  профсоюза работников образования и науки

Адкрыццё гісторыка-краязнаўчага музея Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п.Юбілейны”

03 января 2019

29 снежня 2018 года пасля рэканструкцыі адкрыўся гісторыка-краязнаўчы музей Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п.Юбілейны”. Створаны новыя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі паходжання хлеба, удзельнікам і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Асобны куток прысвечаны гісторыі станаўлення пажарнай аховы ў Ваўкавыску і Ваўкавыскім раёне, у тым ліку і ў аг.Юбілейны. Асаблівая ўвага нададзена этапам станаўлення ўстановы адукацыі, прадстаўнікам педагагічных дынастый, якія працавалі і цяпер тут працуюць, “залатым” і “срэбраным” медалістам, настаўнікам-выпускнікам установы.

Сярод гасцей былі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі, мясцовай улады, мясцовага КСУП “Няверавічы”,  прадстаўнікі педагагічных дынастый, пажарнага аварыйна-выратавальнага паста-14 п.Юбілейны, ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці.