Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Электронные обращения
Наши победы
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество
Волковысская районная организация Белорусского  профсоюза работников образования и науки

Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2020

21 лютага абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове краіны Бангладэш у 1999 г. У гэты дзень у 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Свята накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. «Родная мова, – як зазначыў у 2009 г. генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіхіра Мацуура, – неацэнна для кожнага з нас... Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі». А вялікі змагар за правы чалавека, за захаванне роднай мовы і культуры Нэльсан Мандэла казаў: «Калі вы размаўляеце з чалавекам на мове, якую ён разумее, вы звяртаецеся да яго розуму. Калі вы размаўляеце з ім на яго роднай мове, вы звяртаецеся да яго сэрца».

У Рэспубліцы Беларусь таксама 21 лютага святкуюць Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па-беларуску здольны кожны. Мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi. Ва ўстановах арганізацыі Ваўкавыскага раёна арганізавана шырокае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы: праводзяцца акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, конкурсы чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў, конкурсы сачыненняў, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Гродзеншчыны і іншыя мерапрыемствы.

Вялікую цікавасць у педагогаў і вучняў выклікаў флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы….”.

З 12.00 гадзін да 15.00 сярод педагагічных работнікаў, бацькоў і дарослага насельніцтва будзе праведзены Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.