Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Электронные обращения
Наши победы
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество
Волковысская районная организация Белорусского  профсоюза работников образования и науки

Гасцінец для  суседзяў «Ад шчырага сэрца»

28 января 2019

Гасцінец для  суседзяў «Ад шчырага сэрца»

 

25 студзеня  2019 г. на базе  дзяржаўнай установы адукацыі «Ваўкавыскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» адбыўся  раённы конкурс гасцінцаў для  суседзяў «Ад шчырага сэрца». На конкурс былі прадстаўлены  работы з  18 дзяржаўных устаноў адукацыі раёна.

Па ўмовам конкурсу удзельнікі па сваім меркаванні рабілі гасцінец–  падарунак для суседзяў. Конкурсныя работы былі выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці і рамёстваў, усе мелі высокі эстэтычны і мастацкі ўзровень.

Гасцінецы адлюстроўвалі каларыт той мясцовасці, у якой знаходзіцца ўстанова адукацыі; гісторыю, паходжанне назвы, памятныя мясціны, турыстычныя аб’екты, маляўнічыя месцы; тэматыку школьных музеяў і інш. і з’яўляцца адметным элементам; адпавядаць традыцыям рэгіёну.

Работы, якія  адпавядалі ўмовам і патрабаванням конкурсу, паказалі навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі «Воўпаўская сярэдняя школа», «Падароскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», «Гімназія № 1 г.Ваўкавыска», «Сярэдняя школа № 1 г.п. Рось», «Сярэдняя школа № 4 г.Ваўкавыска», «Сярэдняя школа г.п. Краснасельскі», «Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», «Сярэдняя школа № 2 г.п. Рось».

Прадстаўленыя на конкурс гасцінцы  ў далейшым будуць выкарыстоўвацца ў якасці падарункаў пры  арганізацыі экскурсій  ў рамках раённага турысцка-экскурсійнага праекта «Як жывеш, сусед?», накіраваных на вывучэнне гісторыка-культурных, архітэктурных, прыродных славутасцяў Свіслацкага, Мастоўскага, Зэльвенскага, Бераставіцкага раёнаў.